viasna on patreon

Азербайджанскі праваабаронца Мехман Аліеў вызвалены з-пад варты

2017 2017-09-11T14:15:27+0300 2017-09-11T14:50:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mehman-aliyev-hrhf.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мехман Аліеў. Фота Human Rights House Network

Мехман Аліеў. Фота Human Rights House Network

Ясамальскі раённы суд Азейбарджана сёння змяніў меру стрымання ў дачыненні да дырэктара агенцтва Turan Мехмана Аліева, паведамляецца на сайце агенства.

Ён вызвалены з-пад варты і пераведзены пад нагляд паліцыі, паведаміў адвакат Фуад Агаеў.

Прадстаўніца праваабарончай арганізацыі Front Line Defenders Марыя Шышчанкова, якая пракаментавала гэтую навіну на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, адзначае, што гэта было чыста палітычнае рашэнне:

У навінах аб вызваленні азербайджанскага журналіста Мехмана Аліева пад хатні арышт выдатна ўсё. То бок, гэта выдатная навіна сама па сабе, хоць абвінавачванні не знятыя. Выдатна ў ёй яшчэ і тое, што на мінулым тыдні суд адмаўляўся змяніць яму меру стрымання, але як толькі прэзідэнт Азербайджана сёння сказаў, што так зрабіць будзе правільна, незалежны суд тут жа знайшоў у сабе сілы вызваліць з СІЗА. Перамога дэмакратыі, а вы кажаце

Macha Chichtchenkova

Нагадаем, Мехману Аліеву былі прад’яўленыя абвінавачанні ў незаконным прадпрымальніцтве, ухіленні ад сплаты падаткаў і злоўжыванні ўладай. Меркавалася, што ён правядзе пад вартай тры месяцы у чаканні суда. Ён быў затрыманы 24 жніўня, пасля таго як добраахвотна з’явіўся на допыт у Дэпартамент падатковых злачынстваў Міністэрства падаткаў Азербайджана.

Фонд Дамоў правоў чалавека распаўсюдзіў заяву, у якой заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Мехмана Аліева.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” падтрымаў гэты заклік на адрас уладаў Азербайджана да неадкладнага і безумоўнага вызвалення дырэктара незалежнага інфармацыйнага агенцтва “Туран” Мехмана Аліева, які, услед за іншымі праваабаронцамі і незалежнымі журналістамі краіны, патрапіў пад крымінальны пераслед.

Сёння ж прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў вызваліў блогера Аляксандра Лапшына, якога ўлады Беларусі экстрадзіравалі ў Азербайджан.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства