viasna on patreon

У Бабруйску пішуць лісты Ігару Комліку

2017 2017-09-11T11:12:32+0300 2017-09-11T11:21:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babruisk-komlik-listy-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Бабруйску пішуць лісты Ігару Комліку. Фота: praca-by.info

У Бабруйску пішуць лісты Ігару Комліку. Фота: praca-by.info

Грамадзянскія актывісты, сябры незалежнага прафсаюзу і проста жыхары Бабруйска, каб падтрымаць Ігара Комліка, які ўжо больш за месяц сядзіць у СІЗА на Валадарскага, адпраўляюць палітвязьню лісты і паштоўкі.

Кіраўнік бабруйскага аддзялення прафсаюза РЭП Галіна Смірнова распавяла сайту praca-by.info пра тое, чаму палітвязням так важна атрымліваць лісты падтрымкі:

- Адправіць ліст для нас - вельмі проста, амаль нічога не варта. А для чалавека ў турме каштоўнасць лісты з волі павялічваецца ў сто разоў!

 У Бабруйску пішуць лісты Ігару Комліку. Фота: praca-by.info

 У Бабруйску пішуць лісты Ігару Комліку. Фота: praca-by.info

Пра тое, што Ігар Комлік адчувае падтрымку многіх людзей, распавядае і ягоны сын, Андрэй Комлік-Ямацін:

- Бацька піша з СІЗА, што шмат лістоў атрымлівае, і не толькі ад знаёмых, а таксама ад розных, нават невядомых, людзей.

 Калі вы таксама хочаце падтрымаць Ігара Комлік, то можаце напісаць палітвязню ліст: Адпраў ліст падтрымкі Ігару Комліку: 

Адрас: СІЗА-1, вул.Валадарскага, 2, г. Мінск, 220050.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства