Штраф за пікет супраць смяротнага пакарання

2017 2017-09-08T16:16:40+0300 2017-09-08T17:08:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-smiarotnae-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Пяшко праводзіць акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Фота: naviny.by

Мікалай Пяшко праводзіць акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Фота: naviny.by

Гомельскага актывіста Мікалая Пяшко пакаралі штрафам за пікет супраць смяротнага пакарання.

Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, суддзя Цэнтральнага раённага суда Сяргей Кармановіч абвесціў прысуд актывісту – 20 базавых велічынь штрафу.

Паводле Мікалая Пяшко, ягоны пратэст супраць расстрэлаў – гэта прынцыповая пазіцыя.

 – Падалі заяўку на правядзенне пікета супраць смяротнага пакарання, але нам адмовілі. Я вырашыў, нягледзячы на тое, што нам адмовілі, выйсці на вуліцу горада каля новага ўнівермага, раздаць кніжачкі. Мы зрабілі фотаздымак. І Леанід Судаленка выклаў яго на інфармацыйны партал «Вясна». Пасля мне патэлефанаваў участковы і сказаў, каб я зайшоў у Цэнтральны РАУС для складання пратакола.

Падставай для адміністрацыйнага пераследу Мікалая Пяшко стаў ягоны ўдзел у пікеце супраць смяротнага пакарання, які прайшоў 9 жніўня ў цэнтры Гомеля. У межах пікета актывісты распаўсюджвалі тэматычныя ўлёткі і кнігі.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства