Акцыя папярэджання і мітынг у Дзень беларускай вайсковай славы Дапоўнена

2017 2017-09-08T18:50:00+0300 2017-09-08T20:57:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minsk-2017-09-08-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя папярэджання ў Мінску

Акцыя папярэджання ў Мінску

Дзень беларускай вайсковай славы будуць сёння адзначаць у Мінску акцыямі і мітынгамі дэмакратычная грамадскасць і актывісты розных партый і рухаў. Так, Беларускі Нацыянальны Кангрэс плануе правесці ў гэты дзень на Кастрычніцкай плошчы Менска акцыю папярэджання. Пачатак акцыі - у 19.00.

Партыя КХП-БНФ сёння правядзе ў Менску дазволены ўладамі мітынг. Ён пачнецца а 18-й гадзіне ў скверы каля кінатэатра “Кіеў”. Пра гэта журналістам паведаміў адзін з актывістаў партыі Алесь Чахольскі.

Дзень 8 верасня знітаваны з памятнымі падзеямі ў гісторыі Беларусі - пераможнай бітвай пад Воршай у 1514 годзе, а таксама і прыняццем сімвалічнай прысягі беларускімі афіцэрамі на вернасць незалежнай Беларусі ў 1992 годзе.

Напярэдадні акцыі Мікалай Статкевіч накіраваў у Мінгарвыканкам ліст, тэкст якога змешчаны на старонцы палітыка ў фэйсбуку:

У адпаведнасці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі пагадненнямі, паведамляю пра намер Беларускага Нацыянальнага Кангрэса правесці ў Дзень беларускай вайсковай славы – 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы Мінска Акцыю папярэджання. Пачатак акцыі - у 19.00. У Беларусі адсутнічае законна абраны парламент і, адпаведна, легітымная працэдура рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду мітынгаў і дэманстрацый. Таму, у адпаведнасці з прынятай у суседніх краінах практыкай, паведамляю пра наш намер правесці 8 верасня акцыю напярэдадні яе пачатку. Ранейшы вопыт паведамленняў у Мінгарвыканкам аб плануемых мірных сходах паказаў нежаданне гарадскіх уладаў прытрымлівацца заканадаўства і міжнародных абавязацельстваў, узятых на сябе нашай краінай. Таму, прапаную выканаць патрабаванні Канстытуцыі і забяспечыць безперашкоднае і бяспечнае правядзенне масавага мерапрыемства.

Мікола Статкевіч

Праваабаронцы і служба грамадскага назірання #controlBY будуць праводзіць маніторынг мерапрыемства. Сачыце за абнаўленнямі на нашым сайце.


На Кастрычніцкай плошчы Мінска збіраюцца мітынгоўцы. Сярод іх -  лідэры Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікола Статкевіч і Уладзімер Някляеў, сустаршыня БХД, Павел Севярынец, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель, Вячаслаў Сіўчык, Сяргей Марцэлеў, ншыя актывісты.

 Акцыя папярэджання ў Мінску 8 верасня 2017 года.

 Акцыя папярэджання ў Мінску 8 верасня 2017 года.

На момант пачатку акцыі пратэсту - 19 гадзін - на плошчы каля 100 чалавек. Некалькі юнакоў разгарнулі плакаты: "За мірную Беларусь", "Русский солдат, иди домой! Водки здесь нет". З гукаўзмацняльнай апаратуры гучаць патрыятычныя песні - "Пагоня" Максіма Багдановіча, хіты груп  «Ляпис Трубецкой» и Brutto". Удзельнікі акцыі разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сцяг, скандуюць «Жыве Беларусь!», «Не - расейскай акупацыі!».

Мітынгоўцы, якіх назіральнікі налічваюць каля 200,  рушылі да Палаца прафсаюзаў, на прыступкі. 

 Акцыя папярэджання ў Мінску 8 верасня 2017 года.

Уладзімір Някляеў павіншаваў усіх беларусаў з Днём беларускай вайсковай славы. Назіральнікі налічваюць каля 250 удзельнікаў мітынгу. Затым выступілі Мікола Статкевіч і Павал Севярынец. Была зачытаная і прынятая рэзалюцыя мітынгу папярэджання. У 19-40 мітынгоўцы рушылі па ходніках у бок плошчы Перамогі, каб ускласці кветкі каля Вечнага агню.  Наступная кропка акцыі па прапанове Міколы Статкевіча - плошча Якуба Коласа, дзе  будзе агучаная сімвалічная клятва волі.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі разрываюць калону на перакрыжаваннях, папярэджваюць, каб не парушаліся Правілы дарожнага руху. У калоне налічваецца каля 150 чалавек.

 Акцыя папярэджання ў Мінску 8 верасня 2017 года.

Некалькі чалавек разам з Мікалаем Статкевічам ўсклалі кветкі да манумента Перамогі. Затым калона пайшла далей, у бок плошчы Якуба Коласа. Каля помніка партызану зачыталі і прынялі прысягу, а затым святар прачытаў мілітву "Ойча наш". Было абвешчана, што наступная акцыя, "Марш абураных беларусаў" адбудзецца 20 кастрычніка. Мітынг завяршыўся ў 20-45.

Тым часам каля кінатэатра "Кіеў" сабралася некалькі дзесяткаў актывістаў КХП-БНФ.  Многія трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі і сцягі КХП-БНФ. За імі назіраюць каля дзясятка супрацоўнікаў міліцыі, вядзецца відэаздымка. У 19-30 мітынг у Кіеўскім скверы завяршыўся. Удзельнікі разыходзяцца.

 Мітынг КХП-БНФ каля кінатэатра

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства