Аляксей Мілюкоў аб’явіў галадоўку праз здзекі ў калоніі

2017 2017-09-05T16:44:43+0300 2017-09-05T17:19:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhalnovy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Мілюкоў з бацькам Алегам Жалновым

Аляксей Мілюкоў з бацькам Алегам Жалновым

Як паведаміў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” блогер з Бабруйску Алег Жалноў, яго сын Аляксей Мілюкоў (Жалноў), які знаходзіцца ў папраўчай калоніі ў Горках, аб’явіў галадоўку. Пра гэта яму стала вядома ад адваката, які 4 верасня наведаў асуджанага.

“Адваката на працягу некалькі дзён не дапускалі да Аляксея, а калі нарэшце выдалі пропуск, супрацоўнікі калоніі сказалі, што сын адмовіўся сустракацца з ім. Аднак, адвакат запатрабаваў, каб Аляксей асабіста сказаў яму пра гэта. Сустрэча ўсё ж адбылася, і сын распавёў, што ў калоніі яго правакуюць на агрэсію і прымяненне фізічнай сілы, некалькі разоў спрабавалі змясціць у камеру са зняволенымі з нізкім сацыяльным статусам, але ён адмовіўся. У знак пратэсту супраць такіх дзеянняў адміністрацыі калоніі ён быў вымушаны аб’явіць галадоўку”, - распавёў “Вясне” Алег Жалноў.

Акрамя гэтага, са словаў бацькі, неаднаразова Аляксея Мілюкова змяшчалі ў ШІЗА, пазбавілі перадач і спатканняў з роднымі, перавялі ў памяшканне камернага тыпу. Агулам на асуджанага накладзена 16 спагнанняў, у тым ліку за тое, што ён не мае кашулі і галаўнога ўбору, якія яму былі абавязаны выдаць у калоніі, але так і не выдалі.

Алег Жалноў упэўнены, што сын нічога не парушае, і звязвае ціск на Аляксея з боку адміністрацыі калоніі са сваёй актыўнай палітычнай дзейнасцю. Ён не выключае, што тэрмін сына могуць павялічыць праз выкарыстанне арт. 411 Крымінальнага кодэкса, улічваючы, што на яго накладзена дастаткова спагнанняў за парушэнне ўмоў утрымання ў калоніі.

Нагадаем, у ліпені 2014 Аляксей Мілюкоў быў асуджаны на тры гады "хіміі" і атрымаў штраф – 50 мільёнаў рублёў. Суд прызнаў яго вінаватым у нанясенні маральнай і фізічнай шкоды супрацоўніку ДАІ. У верасні 2016 года ён быў асуджаны па арт. 415 КК нібыта за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі і змешчаны ў Горацкую калонію.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства