Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-09-05T10:39:13+0300 2017-10-25T14:19:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Па-за межамі”: Праваабаронцы "Вясны" Зміцер Салаўёў і Алег Пашкевіч распавядаюць пра сумесную беларуска-украінскую кампанію “Праваабаронцы Беларусі і Украіны разам дзеля абароны грамадскіх інтарэсаў”. Так, у межах яе напрыканцы лета ва Украіне прайшлі два мерапрыемствы. Гэта круглы стол па правах дзяцей-сірот ва Украіне і моладзевы беларуска-украінскі летнік, дзе студэнцкія актывісты дзвюх краін дзяліліся паміж сабой досведам у галіне абароны сваіх правоў.

“Каментар эксперта”: Ці магчыма ў бліжэйшай перспектыве вырашыць праблемы дыскрымінацыі зняволеных, асуджаных па асобных артыкулах, напрыклад, за распаўсюд наркотыкаў? Як увогуле магчыма праводзіць маніторынг месцаў пазбаўлення волі і дамагацца захавання правоў зняволеных? Адказы на гэтыя пытанні спрабуе даць юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Павел Сапелка.

“Асоба”:  Гутарым з жыхаром Дзяржынскага раёну Васілём Белькіным, які ў ліпені стаў ахвярай міліцэйскага гвалту. Падчас сямейнай спрэчкі ў дом Васіля прыехалі міліцыянты і пасля нядоўгага выяснення абставінаў вырашылі затрымаць гаспадара. Падчас затрымання яны развеялі пярцовы газ, тым самым пазбавіўшы Васіля зроку амаль на суткі, а таксама моцна яго збілі. Зараз на Васіля заведзена крымінальная справа за гвалтоўныя дзеянні супраць аднаго з міліцыянтаў. Пры гэтым заява самаго Васіля на збіццё супрацоўнікамі праваахоўных органаў фактычна не разглядаецца. Суразмоўца распавядае пра абставіны здарэння і пра тое, што адбывалася пасля яго.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні беларускай спявачкі Кацярыны Ваданосавай.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2017-09-05_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства