15 сутак застаюцца вісець над Статкевічам

2017 2017-08-31T15:16:13+0300 2017-08-31T17:09:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich_z_akr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Статкевіч на выхадзе з ЦІП. Фота з Facebook Марыны Адамовіч

Мікалай Статкевіч на выхадзе з ЦІП. Фота з Facebook Марыны Адамовіч

Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч 31 жніўня выйшаў на свабоду пасля пяці сутак адміністрацыйнага арышту. Такім чынам, спраўджваецца прагноз пра тое, што адбыццё 15-суткавага арышту па іншай справе праваахоўнікі пакінулі на пасля, каб ізаляваць яго на час запланаванай вераснёўскай акцыі Беларускага нацыянальнага кангрэсу.

Пасля затрымання 26 жніўня Мікалай Статкевіч правёў пяць сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама. Гэтае пакаранне ён атрымаў за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 30 сакавіка. Са слоў жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч, у той дзень палітык на выхадзе з ЦІП сустракаў паплечнікаў, якія адбывалі арышты пасля Дня Волі, і разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг, што праваахоўныя органы і расцанілі як несанкцыянаваны сход.

Такім чынам, Мікалаю Статкевічу засталося адбыць яшчэ 15 сутак, якія ён атрымаў за арганізацыю і ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 3 ліпеня.

На думку Марыны Адамовіч, можа скласціся так, што Статкевічу дадуць пабыць на волі толькі некалькі дзён, а перад абвешчанай ім акцыяй 8 верасня ізноў затрымаюць, ужо на 15 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства