Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2017 2017-08-29T11:35:53+0300 2017-08-29T12:41:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: У Баранавічах падчас сутрэчы з былым расійскім палітвязнем затрымалі 15 чалавек, збіты непоўнагадовы хлопец; З 23 па 25 жніўня ў Беларусі прайшлі суды над шасцю журналістамі тэлеканалу “Белсат”. Усех іх вінавацілі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ і працы без акрэдытацыі; Суд Завадскога раёна Мінска пастанавіў спагнаць на карысць сям’і загінулага ў СІЗА №1 Ігара Пцічкіна маральную і матэрыяльную кампенсацыі за кошт дзяржаўнага бюджэту.

“Падзея”: Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч арыштаваны напярэдадні анансаванай ім вераснёўскай акцыі. У панядзелак, праз тры дні пался арышту, яго жонка Марына Адамовіч даведалася, што Статкевіч арыштаваны на 5 сутак, а падставай для арышту стала судовае рашэнне за травень, у якім Статкевіча прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе 30 сакавіка. Марына Адамовіч распавядае пра судовую практыку, якая ёй самой добра знаёмая, - калі актывістам не паведамляюць пра складзеныя на іх пратаколы і нават пра рашэнне суда.

“Каментар”:  У судзе Савецкага раёна Мінска 1 верасня працягнецца слуханне справы анархіста Мікалая Дзядка супраць інтэрнэт-выдання газеты “СБ: Беларусь сёння”. Дзядок жадае дамагчыся ад выдання маральнай кампенсацыі і публічнага выбачэння за размяшчэнне ў артыкуле “Анархія, маць…”  інфармацыі пра яго, якая не адпавядае рэчаіснасці і прыніжае яго гонар і годнасць. Актывіст распавядае, чаму вырашыў звярнуцца ў суд. 

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Litvintroll.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства