viasna on patreon

Марына Адамовіч: Магчыма, Міколу перад 8 верасня зноў затрымаюць ці ўвогуле не выпусцяць з ЦІП Аўдыё

2017 2017-08-28T15:31:57+0300 2017-08-28T16:13:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adamovich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Адамовіч. Фота "Радыё Свабода"

Марына Адамовіч. Фота "Радыё Свабода"

Паводле інфармацыі, якую 28 жніўня атрымала жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч у судзе Маскоўскага раёна Мінска, апазіцыйны палітык быў арыштаваны на пяць сутак за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе 30 сакавіка. Пастанова аб адміністрацыйным арышце была вынесена 15 траўня і ўступіла ў сілу 23 траўня. Пры гэтым Мікалаю Статкевічу ніхто не паведамляў ні пра заведзеную справу, ні пра рашэнне суда, пра які ён таксама не ведаў.

Са слоў Марыны Адамовіч, 30 сакавіка Мікалай Статкевіч на выхадзе з ЦІП сустракаў паплечнікаў, якія адбывалі арышты пасля Дня Волі, і разгарнуў там бел-чырвона-белы сцяг, што, хутчэй за ўсё, праваахоўныя органы і расцанілі як несанкцыянаваны сход.

“Застаецца толькі здагадвацца, што будзе пасля гэтых пяці сутак. Магчыма, Міколу адпусцяць, дадуць некалькі дзён пабыць на волі, а перад 8 верасня зноў затрымаюць ужо на 15 сутак [8 верасня Мікалай Статкевіч планаваў удзел у акцыі папярэджання на Кастрычніцкай плошчы Мінска, якую арганізуе Беларускі нацыянальны кангрэс - рэд.], да якіх ён прысуджаны за акцыю 3 ліпеня. Але можа і ўвогуле яго не будуць выпускаць з ЦІП”, -  разважае жонка Мікалая Статкевіча.

Сама Марына Адамовіч, таксама патрапіўшая пад пераслед, зараз абскарджвае дзеянні суда Савецкага раёну Мінска, які належным чынам не паведаміў пра вядзенне ў дачыненні да яе адміністрацыйнага працэсу.

У мяне за гэтыя паўгады тры сацыяльныя акцыі скончыліся вялікімі штрафамі, якія на сённяшні дзень ужо нашмат перавышаюць мае даходы. То бок, на думку нашых уладаў, мы павінны шчодра сплочваць ёй за сваё жаданне жыць у дэмакратычнай і прававой дзяржаве. Напрыклад, за 25 сакавіка мяне асудзілі, не выдаўшы напярэдадні пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, увогуле не паведаміўшы пра тое, што будзе суд, і нават не даслаўшы мне судовае рашэнне. Затое судовыя выканаўцы спраўна выконваюць сваю справу. Паколькі падчас тых судоў мелі месца ўсе магчымыя парушэнні дзейснага заканадаўства, я зараз іх актыўна аспрэчваю. Але, нажаль, тэндэнцыі аднолькавыя - жорсткімі метадамі і, найперш, рублём на сённяшні дзень улады імкнуцца перадухіліць восеньскія сацыяльныя выступленні. А тое, што людзі даспелі да іх, мне здаецца, гэта бачна”.

Марына Адамовіч лічыць, што зараз ўлады адчуваюць новае выспяванне сацыяльнай актыўнасці насельніцтва, а таму будуць і далей дзейнічаць вядомымі, гадамі адпрацаванымі спосабамі.

“У гэтым годзе разам з актывізацыяй вясновых сацыяльных пратэстаў актывізаваліся і высілкі ўладаў, каб іх пагасіць. І гасяць яны іх звыклымі спосабамі, развязваннем, па вялікамі рахунку, тэрору супраць уласнага насельніцтва і, па маім меркаванні, сапраўдным рабаваннем актыўных людзей. Вось гэтае “брацанне зброяй” прызванае перадухіліць новую хвалю грамадзянскай актыўнасці, якая можа ўзнікнуць увосень. Але ж у дзяржавы няма грошай, і таму ўладам даводзіцца стаяць на двух берагах адной ракі. Але ці атрымаецца ўстаяць? Я не ведаю”.

Нагадаем, што Мікалай Статкевіч быў арыштаваны апоўдні 26 жніўня і дастаўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама. Яго жонцы Марыне Адамовіч спатрэбілася некалькі дзён, каб даведацца падставы арышту палітыка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства