Кыргызстан: Адкладзенае судовае слуханне па справе пра дом Азімжана Аскарава - форма ціску на вязня сумлення

2017 2017-08-23T14:42:07+0300 2017-08-23T14:50:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/askarau-fidh.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Азімжан Аскараў у судзе. Фото: ©Nezir Aliyev / Anadolu Agency

Азімжан Аскараў у судзе. Фото: ©Nezir Aliyev / Anadolu Agency

У Базар-Каргонскім судзе Джалалабадскай вобласці Кыргызстана павінна было адбыцца судовае слуханне па пазове адваката вязня сумлення Азімжана Аскарава, які патрабуе прызнаць незаконным арышт, накладзены на дом праваабаронцы раённай пракуратурай.

Слуханне было прызначанае на 16 жніўня, аднак было адкладзенае, як паведаміла прадстаўніца Amnesty International, якая прыбыла на паседжанне.

«Улады Кыргызстана спачатку пазбавілі Азімжана Аскарава свабоды, цяпер спрабуюць адабраць права на адзіны дом у яго і яго сям'і. Цяпер зацягваецца разгляд скаргі на рашэнне пра арышт дома, у сувязі з няяўкай сведкі ад Фонду дзяржмаёмасці. Гэта цяжка расцаніць інакш як працяг ганебнай кампаніі па пераследу праваабаронцы. Мы заклікаем улады Кыргызстана неадкладна вызваліць вязня сумлення і спыніць яго пераслед», - заявіў Дзяніс Крывашэеў, намеснік дырэктара Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Азімжан Аскараў, этнічны узбек з Кыргызстана, падвергнуўся крымінальнаму пераследу з палітычных матываў і быў асуджаны да пажыццёвага зняволення ў верасні 2010 года ў ходзе судовага разбіральніцтва, якое праходзіла з парушэннем яго права на справядлівы суд. Ён быў прызнаны вінаватым у саўдзеле ў забойстве супрацоўніка міліцыі падчас міжэтнічных сутыкненняў ў Кыргызстане ў чэрвені таго года. Большасцю ахвяраў і пацярпелых былі прадстаўнікі ўзбекскай абшчыны рэгіёну.

У сакавіку 2016 года Камітэт ААН па правах чалавека прыйшоў да рашэння, што праваабаронца быў адвольна затрыманы, падвергнуты катаванням і пазбаўлены права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Гэта стала падставай для перагляду справы Азімжана Аскарава. Аднак па выніках паўторнага разгляду прысуд Азімжана Аскарава не змяніўся.

Першыя спробы пазбавіць сям'ю Аскарава дома, які падлягаў выманню паводле прысуду ў дачыненні да вязня сумлення, улады Кыргызстана распачалі ў кастрычніку 2015 года, калі судовыя выканаўцы спрабавалі канфіскаваць жыллё. Праз паўгады спробу перавесці дом у дзяржаўную ўласнасць распачаў Фонд па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю Кыргызстана. Пасля загад аб гэтым быў адменены, але пракуратура па-ранейшаму адмаўляецца прызнаць незаконнасць накладзенага ёю арышту на дом Аскарава.

Amnesty International лічыць, што абвінавачванні супраць Азімжана Аскарава былі сфабрыкаваныя, і яго крымінальны пераслед і пазбаўленне волі мела на мэце перашкодзіць яго законнай праваабарончай дзейнасці. Праваабаронца павінен быць неадкладна і безумоўна вызвалены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства