viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-08-08T15:41:00+0300 2017-10-25T14:18:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар”: У кожным з беларускіх абласных цэнтраў існуе некалькі месцаў, дзе закон дазваляе збірацца грамадзянам для мірнага выказвання свайго меркавання ў выглядзе пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў.Якія гэта месцы і якія ў іх асаблівасці, напрыклад, у Брэсце і Гародні? Распавядаюць мясцовыя праваабаронцы Уладзімір Вялічкін і Віктар Сазонаў.

“Каментар эксперта”: Юрыст Беларускага Хельсінскага камітэта Дзмітрый Чарных распавядае пра так званыя пасткі, якія ўзніклі пасля пенсійнай рэформы мінулага года. У іх могуць трапіць пэўныя групы насельніцтва з-за павышэння страхавога стажу. Калі раней, каб атрымліваць працоўную пенсію, дастаткова было 5 гадоў страхавога стажу, то зараз гэты тэрмін складае 15,5 гадоў і будзе павышацца далей. А для тых людзей, якія не дацягваюць да новага тэрміну страхавога стажу, не прадугледжана амаль ніякіх выключэнняў і пераходных перыядаў.

"Па-за межамі": Праваабаронца з Малдовы, кіраўнік рэсурснага цэнтру па правах чаласека CreDO Сяргей Астаф распавядае, як крок за крокам, дзякуючы сумеснай працы мясцовых грамадскіх арганізацый, атрымалася змяніць заканадаўства Малдовы ў галіне правядзення мірных сходаў.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2017-08-15_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства