Станіслава Паўлінковiча затрымалі на трое сутак

2017 2017-08-21T08:30:56+0300 2017-08-21T08:39:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulinkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтаніслаў Паўлінковіч. Фота Радыё Свабода.

Cтаніслаў Паўлінковіч. Фота Радыё Свабода.

Магілёўскага актывіста Станіслава Паўлінковiча затрымалі 18 жніўня прыблізна а першай гадзіне дня. Пра гэта праваабарончаму сайту mspring.online  паведаміла ягоная маці. Пры затрыманні сына яна не прысутнічала. Пра затрыманне ёй паведаміў следчы. Наступныя 72 гадзіны актывіст будзе знаходзіцца пад вартай. За гэты час яму мусяць альбо прад’явіць абвінавачаньне ў крымінальным злачынстве, альбо адпусціць.

Станіслава Паўлінковіча падазраюць у распаўсюдзе парнаграфіі ў сацыяльнай сетцы 6 гадоў таму. Пры гэтым адзіным доказам, пра які казаў актывіст, з’яўляецца скрыншот з неразборлівым малюнкам. 7 сакавіка да яго дадому прыйшлі супрацоўнікі Ленінскага РАУС і зрабілі ператрус, у выніку якога канфіскавалі кампутарную тэхніку. Пасля гэтага амаль паўгады Паўлінковіч не ведаў нічога ні пра свой статус, ні пра лёс канфіскаванага кампутара.

Міліцыя актывізавалася, як лічыў сам актывіст, пасля скаргі ў пракуратуру з патрабаваннем растлумачыць, на якім этапе знаходзіцца праверка ў дачыненні да яго, а таксама публікацыямі ў СМІ. Падчас допыту 3 жніўня ён высвятліў, што праверку ў дачыненні да яго прыпынялі, а потым аднавілі.

Свой пераслед член аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» звязвае з грамадскай дзейнасцю і ўдзелам у пратэстных акцыях восенню 2016 і вясной 2017 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства