viasna on patreon

Генадзю Фядынічу прад'яўлена абвінавачванне ў нясплаце падаткаў Дапоўнена

2017 2017-08-14T11:47:04+0300 2017-08-14T16:16:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fiadynich-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Фядыніч

Генадзь Фядыніч

Кіраўніку прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзю Фядынічу прад'яўлена абвінавачванне ў нясплаце падаткаў. Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

"Кіраўніку Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзю Фядынічу прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Расследаванне справы працягваецца", - удакладніла Юлія Ганчарова.

Як паведаміў Генадзь Фядыніч БелаПАН, абвінавачанне яму было выстаўлена яшчэ 11 жніўня, да гэтага ніякіх следчых дзеянняў з ім не праводзілася.

"У пятніцу мяне выклікаў следчы і выставіў абвінавачанне. Я даў падпіску аб нявыездзе", — удакладніў Фядыніч.

Аб падрабязнасцях справы ён па-ранейшаму не можа распаўсюджвацца, бо знаходзіцца пад падпіскай аб невыдаванні.

10 жніўня аналагічнае абвінавачванне было прад'яўлена галоўнаму бухгалтару РЭП Ігару Комліку.

У гэты ж дзень з сумеснай заявай выступілі Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), якія таксама заклікалі беларускі ўрад зняць усе абвінавачванні з Ігара Комліка і спыніць крымінальны пераслед лідараў прафсаюзных арганізацый за іх мірную дзейнасць. 

Акрамя таго, праваабарончыя арганізацыі Беларусі 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязнем. Паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафсаюзных лідараў крымінальная справа палітычна матываваная, звязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю і мірным ажыццяўленьнем права на свабоду асацыяцыяў.

У падтымку прафсаюзных лідараў выступілі Глабальны саюз IndustriALL і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, якія заклікалі ўлады Беларусі спыніць пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства