viasna on patreon

Святлана Алексіевіч: "Смяротнае пакаранне кажа пра ступень нашай дзікасці" Відэа

2017 2017-08-14T11:40:12+0300 2017-08-14T11:48:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svjatlana-aleksievicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святлана Алексіевіч

Святлана Алексіевіч

12 жніўня ў Гомелі праходзіла сустрэча Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч з зацікаўленымі грамадзянамі, паведамляе Гомельская вясна.

Падчас сустрэчы праваабаронца Леанід Судаленка папрасіў выказацца Святлану Алексіевіч пра яе стаўленне да смяротнага пакарання ў Беларусі.

«Любы нармальны чалавек у 21-м стагоддзі вядома ж супраць смяротнага пакарання. Па якім праве мы можам рабіць справу Бога? Нават калі маньяк, калі гэта страшны чалавек. Я разумею, калі вар'яцкі бацька ці маці хочуць забіць у зале суда, я разумею іх адчай, але дзяржава не павінна так паступаць. Ва ўсім свеце гэтага няма, гэта кажа аб ступені нашай дзікасці», - у такой катэгарычнай форме прагучаў адказ Нобелеўскай лаўрэаткі.

Па паведамленні праваабарончага цэнтра "Вясна" за гады незалежнасці ў Беларусі было вынесена больш за 300-сот смяротных прысудаў.

Святлана Алексіевіч: "Смяротнае пакаранне кажа пра ступень нашай дзікасці"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства