Суд спыніў справу супраць Алега Воўчака за ўдзел у «маршы дармаедаў»

2017 2017-08-08T15:33:05+0300 2017-08-08T15:40:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/volchak-hutkaia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Волчак. Фота: belprauda.org

Алег Волчак. Фота: belprauda.org

Менскі гарадзкі суд у трэці раз адмяніў рашэньне суду Фрунзенскага раёну, які прызнаваў праваабаронцу Алега Воўчака вінаватым у несанкцыянаваным удзеле ў «Маршы абураных беларусаў» 17 лютага.

Як паведамляе БелаПАН, па выніках першых двух пасяджэньняў суду Фрунзенскага раёну 21 лютага і 2 траўня Воўчак атрымаў 12 сутак арышту, трэцяга — 4 ліпеня — штраф у памеры 585 рублёў. Прычым рашэньне пра штраф было вынесенае завочна, бо падчас суду праваабаронцу стала кепска.

У кожным выпадку праваабаронца абскардзіў рашэньні суду Фрунзенскага раёну ў Менскім гарадзкім судзе. Трэцяя скарга Воўчака была разгледжаная 1 жніўня. Рашэньне праваабаронца атрымаў 8 жніўня па пошце.

«Суд ня толькі адмяніў рашэньне суду Фрунзенскага раёну, але і вынес рашэньне аб спыненьні справы, — кажа Воўчак у інтэрвію БелаПАН. — Праўда, спынілі справу не па рэабілітуючых падставах, а з прычыны малазначнасьці майго ўдзелу ў мірным сходзе. Суд прыняў такое хітрае рашэньне — справа спынена, але я застаўся вінаватым. Вядома, мая сям’я можа ўздыхнуць свабодна, бо штраф я плаціць ня буду. Але мая справа паказала грамадзкасьці, што адміністрацыйная практыка мае патрэбу ў сур’ёзнай рэформе. Тысячы людзей незаконна прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасьці».

Паводле "Радыё Свабода".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства