Што адкажуць праваабаронцу наконт бясплатнага харчавання ў ІЧУ?

2017 2017-08-08T13:34:26+0300 2017-08-08T13:42:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uscinau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Сяргей Усцінаў. Фота: udf.by

Праваабаронца Сяргей Усцінаў. Фота: udf.by

Праваабаронца Сяргей Усцінаў накіраваў Міністру ўнутраных спраў Беларусі скаргу на адказ на калектыўны зварот, які сабраў 364 подпісы.  Пра гэта паведамляе сайт "Супраць катаваньняў".

Нагадаем, у адказе на калектыўны зварот па ўмовах утрымання адміністрацыйна арыштаваных С.А.Аляшкевич, які часова выконвае абавязкі начальніка ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, указаў, што «асобы, якія ўтрымліваюцца ў ІЧУ, забяспечваюцца бясплатным харчаваннем, дастатковым для падтрымання здароўя і сіл, па нормах, што вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь».

«Усім вядома, што пры выхадзе з ІЧУ ці ЦІП выдаецца кошт на пакрыццё расходаў на харчаванне адміністрацыйна арыштаванага, і яго трэба аплаціць. А значыць, інфармацыя аб бясплатным харчаванні носіць няпэўны характар. Лічу, што падрыхтоўка адказу на зварот грамадзян, які змяшчае недакладныя звесткі, сведчыць пра недахоп прафесіяналізму, нядобрасумленным выкананні супрацоўнікам сваіх абавязкаў і ставіць пад сумнеў аўтарытэт органаў унутраных справаў», - паведаміў Сяргей Усцінаў.

Праваабаронца просіць Ігара Шуневіча даць прававую ацэнку дзеянням С.А.Аляшкевича і ў выпадку ўстанаўлення факта нядобрасумленнага выканання абавязкаў прыцягнуць яго да ўстаноўленай законам адказнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства