Затрыманага ў «справе прафсаюзаў» Ігара Комліка перавялі на Валадарку

2017 2017-08-07T07:56:49+0300 2017-08-07T10:55:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/komlik-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Комлік. Фота з сацыяльных сетак.

Ігар Комлік. Фота з сацыяльных сетак.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Мікалай Герасіменка.
Ігар Комлік — галоўны бухгалтар і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюзу РЭП. Яго затрымалі 2 жніўня паводле крымінальнай справы за нясплату падаткаў і змясцілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў. Паводле закону, праз 72 гадзіны затрыманага належыць або адпусьціць, або вызначыць яму далейшую меру стрымання. У дачыненні да Ігара Комліка такой мерай стала змяшчэнне пад варту у Следчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Праваабарончыя арганізацыі яшчэ 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязнем.

Паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафсаюзных лідараў крымінальная справа палітычна матываваная, звязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю і мірным ажыццяўленьнем права на свабоду асацыяцыяў.
Паводле «Радыё Свабода»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства