Беларусь перадала Расеі апазіцыйнага актывіста Ягорава

2017 2017-08-02T14:02:40+0300 2017-08-02T14:10:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jagorau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Расейскі апазыцыйны палітык Ўладзімер Ягораў. Фота: kp.ua

Расейскі апазыцыйны палітык Ўладзімер Ягораў. Фота: kp.ua

Расейскаму актывісту партыі «Яблоко» з Цвярской вобласці Уладзіміру Ягораву, які прасіў палітычнага прытулку ва Украіне, потым быў вывезены з краіны невядомымі, а потым затрыманы ў сталіцы Беларусі, суд Кастрычніцкага раёнаМенска даў 2 сутак арышту «за нецэнзурную лаянку».

Пры гэтым сам Ягораў на паседжанні суду адсутнічаў. У тэрмін арышту яму залічылі адседжаныя ў ІЧУ выходныя. 2 жніўня беларускія сілавікі перадалі яго ў Расею, паведамляе TUT.BY.

Паводле слоў праваабаронцы з Human Constanta Яны Ганчаровай, якая трымала сувязь з Ягоравым, 29 ліпеня ён перастаў адказваць на тэлефанаванні.

Праваабаронцы прыехалі ў хостэл, дзе знайшлі толькі ягоны аўтамабіль. Адміністратар хостэла паведаміла, што Ягорава забралі супрацоўнікі КДБ. Напярэдадні, 28 ліпеня, ён сам паведаміў, што ў Расеі яго абвясцілі ў вышук.

31 ліпеня высветлілася, што яго судзяць у судзе Кастрычніцкага раёну Менска за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КоАП), але на паседжанні абвясцілі перапынак. Калі праваабаронцы прыехалі ў суд, ім не сталі казаць, чаму і на які час перанесены разгляд справы.

Толькі 1 жніўня раніцай праваабаронца Наста Лойка змагла высветліць у суддзі, які вёў гэты працэс, што рашэнне па справе Ягорава ён вынес 31 ліпеня каля 17.00 у адсутнасць актывіста.

Раніцай у сераду адвакат Ягорава Святлана Сідоркіна паведаміла, што актывіст быў перададзены расейскім сілавікам і цяпер знаходзіцца ў ІЧУ ў сваім родным горадзе Тарапцы ў Расеі.

Нагадаем, Уладзімір Ягораў – апазіцыйны актывіст, змагаўся з карупцыяй у сваім горадзе. Яму неаднаразова пагражалі, выбівалі вокны ў ягоным доме. А потым ФСБ завела крымінальную справу ў дачыненні да Ягорава за адзін з допісаў у сацыяльных сетках.

Ён паспрабаваў атрымаць палітычны прытулак ва Украіне, але пасля няўдалай спробы быў вымушаны зʼехаць у Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства