Справа блогера Філіповіча: міліцыя абавязаная афіцыйна папрасіць прабачэння

2017 2017-07-31T08:26:49+0300 2017-07-31T08:34:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/filipovich-sud-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Філіповіч.    Фота з facebook Leanid Sudalenka.

Максім Філіповіч.   Фота з facebook Leanid Sudalenka.

31 ліпеня ўступае ў законную сілу пастанова суда Савецкага раёна Гомеля, па якой адміністрацыйны пераслед вядомага гомельскага блогера Максіма Філіповіча за вядзенне стрымаў на канале «Гарантый Няма» ў YouTube спынены праз адсутнасць складу правапарушэння.

"Гомельская Вясна"  спытала юрыста Леаніда Судаленку аб адказнасці тых, хто пачынае пройгрышныя працэсы.

Прававед падкрэслівае, што ў справе Максіма Філіповіча міліцыянты з Савецкага РАУС Гомеля двойчы рабілі спробу прыцягнення блогера да адказнасці. Першы раз суд па сваёй ініцыятыве накіраваў справу на дапрацоўку ў раённы аддзел міліцыі, другі раз наогул спыніў яе.

«Пасля ўступлення адказной пастановы ў законную сілу (31 ліпеня) накіруем у Савецкі РАУС патрабаванне аб прынясенні Максіму Філіповічу афіцыйнага прабачэння за прычыненую ўчастковым міліцыянтам шкоду. Такое права прадастаўляецца кожнаму главой 13 (1) ПВКаАП», — заявіў Л. Судаленка.

Нагадаем, падставай для складання ў дачыненні да блогера пратаколу стаў рапарт, які паступіў у Савецкі РАУС з міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гомельскага аблвыканкама. У ім адзначалася, што на YouTube ёсць канал «Гарантый Няма», зарэгістраваны Філіповічам, на які падпісаны 24,3 тысячы чалавек, а «агульная колькасць праглядаў кантэнту складае больш за 5,3 мільёна адзінак».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства