viasna on patreon

З “Вясны” спаганяюць дзяржпошліну за судовыя выдаткі, зьвязаныя з ліквідацыяй арганізацыі ў Вярхоўным судзе.

2003 2003-12-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На юрыдычны адрас Праваабарончага цэнтру “Вясна” з суда Цэнтральнага раёну прыйшоў ліст наступнага зьместу: “Суд Цэнтральнага раёну г.Мінска паведамляе Вам аб паступіўшым для выкананьня выканаўчым лісьце ад 28.10.2003 года Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь пра спагнаньне з ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна” дзяржпошліны ў даход дзяржавы ў памеры 82.500 рублёў. (...) Прапануем Вам выканаць рашэньне суда дабраахвотна ў сямідзённы тэрмін. Дакумент, які пацьвярджае аплату, неабходна прадаставіць судоваму выканаўцу. У іншым выпадку рашэньне суда будзе выканана ў прымусовым парадку, у сувязі з чым, згодна арт.486 ГПК Рэспублікі Беларусь, суд спаганяе грашовую суму ў памеры 5 % ад сумы, спаганяемай у даход дзяржавы. Суддзя: Н.М.Вайцяховіч, судовы выканаўца Е.В.Нагорная”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства