Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-07-25T12:10:47+0300 2017-10-25T14:17:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Падзея”: У Мінску прайшла сустрэча дэлегацыі Еўрапейскага парламента з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, якія далі сваю ацэнку сітуацыі ў краіне, а таксама распавялі пра перашкоды і абмежаванні, з якімі ім даводзіцца сутыкацца ў сваёй дзейнасці. Юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, які ўдзелнічаў у мерапрыемстве, падкрэсліў, што праваабаронцам не хапае адкрытага дыялогу з уладамі ўнутры краіны, без пасярэдніцтва міжнароднай супольнасці.

“Каментар”: Актывіст Сяргей Кулініч, паплечнік Мікалая Статкевіча, які быў затрыманы напярэдадні Дня Волі і абвінавачаны ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, накіраваў скаргу ў Генеральную пракуратуру. Ён просіць правесці праверку па факце жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з боку супрацоўнікаў КДБ. Сяргей Кулініч распавядае пра сваё затрыманне, якое інакш як брутальным назваць нельга.

“Па-за межамі”:  Многія эксперты, разважаючы пра грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі, знаходзяць відавочныя паралелі з сітуацыяй у Азербайджане. Так, для гэтай краіны таксама характэрна парушэнне выбарчага заканадаўства і фальсіфікацыі выбараў. Кіраўнік Цэнтру маніторынга выбараў і навучання дэмакратыі, былы палітвязень Анар Мамедлі распавядае пра тое, з чым даводзіцца сутыкацца назіральнікам на выбарах у Азербайджане.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні рок-гурта NEVMA.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2017-07-25_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства