Міхаіл Жамчужны: “За 1 гадзіну заказалі на этап. Хутчэй за ўсё ў Горкі” Фота

2017 2017-07-19T12:31:44+0300 2017-07-19T12:41:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhamchuzny_sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Да гэтага часу адвакат палітвязня Міхаіла Жамчужнага ня ведае дакладнага месца ўтрымання свайго падабароннага.

Пасля таго, як 13 ліпеня прадстаўнік адміністрацыі папраўчай калоніі №11 у Ваўкавыску, дзе палітвязень утрымліваўся раней, на словах паведаміў адвакату, што 10 ліпеня палітвязень быў пераведзены ў ПК №9, новай інфармацыі пакуль не ўдалося атрымаць.

На тэлефанаванні у Горацкую калонію паведамляюць, што інфармацыю могуць прадставіць толькі на пісьмовыя запыты, у тым ліку і ад законнага прадстаўніка.

Адвакат з гэтай нагоды звярнуўся з пісьмовым запытам да адміністрацыі папраўчай калоніі №9 ў Горках, аднак адказу яшчэ не дачакаўся.

Да праваабаронцаў трапіла невялічкае паведамленне ад Міхалі Жамчужнага, у якім ён каротка піша пра акалічнасці свайго нечаканага і хуткага пераводу ў іншае месца адбыцця пакарання.

“За 1 гадзіну заказалі на этап. Хутчэй за ўсё ў Горкі. Але не 100%”

  Запіска Міхаіла Жамчужнага.


Заснавальнік “Платформ Інавэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, арт. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства