Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-07-11T11:55:03+0300 2017-10-25T14:16:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Праваабаронцам стала вядома, што справа аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў да Дня волі дагэтуль не спыненая; Гарадзенскі актывіст Вадзім Саранчукоў судзіцца з тэлерадыёкампаніяй “Гродна”; Прайшло 17 гадоў, як знік беларускі журналіст, тэлеаператар Зміцер Завадскі.

“Падзея”: На мінулым тыдні ў Мінску прайшла 26-ая штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Напярэдадні яе адбыўся Паралельны форум грамадзянскай супольнасці АБСЕ, арганізаваны Асамблеяй беларускіх НДА. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі беларускія праваабаронцы. Вынікам форуму стала адпаведная рэзалюцыя, у якой асноўная ўвага надаецца пытанням захавання правоў чалавека ў краіне.

“Каментар эксперта”: Прастора для грамадзянскай супольнасці звужаецца ў галіне фінансавання няўрадавых арганізацый, у тым ліку і праваабарончых, лічуць эксперты. Гэта звязана са многімі фактарамі, такімі як адсутнасць вынікаў дзейнасці ў кароткатэрміновай перспектыве, павелічэнне колькасці праблемных краін і вялікая кампанія па дыскрэдытацыі міжнародных арганізацый і інстытутаў. Што ў такіх няпростых умовах рабіць няўрадавым арганізацыям? Ці варта змяняць метады працы? Наконт гэтых пытанняў разважае экспертка міжнароднай праваабарончай арганізацыі Front Line Defenders Марыя Шышчанкова.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта “Крамбамбуля”.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2017-07-11_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства