viasna on patreon

Мінюст просіць заснавальнікаў Сацыяльна-хрысціянскага руху распавесці пра з’езд арганізацыі

2017 2017-07-11T08:55:58+0300 2017-07-11T09:02:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalkova-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Кавалькова. Фота: Krynica.info

Вольга Кавалькова. Фота: Krynica.info

Міністэрства юстыцыі Беларусі разаслала заснавальнікам Сацыяльна-хрысціянскага руху лісты, у якіх патрабуе ў “найкарацейшы тэрмін” адказаць на пытанні пра заснаванне арганізацыі і даслаць іх у Мінюст, паведамілі Krynica.info ў СХР.

У прыватнасці, заснавальнікаў просяць паведаміць, ці ставілі яны свой подпіс пад заснаваннем арганізацыі, ці прымалі яны ўдзел у мерапрыемствах па заснаванні СХР, дзе і калі яны праходзілі, якія пытанні на іх абмяркоўваліся, якія мэты ствараемага грамадскага аб’яднання, як заснавальнікаў знаёмілі са Статутам арганізацыі.

На дадзены момант вядома прынамсі пра трох заснавальнікаў, якія атрымалі адпаведныя лісты з Мінюста. У СХР адзначаюць, што на такія падрабязныя пытанні іх просяць адказаць фактычна праз 1,5 месяцы пасля ўстаноўчага сходу, хоць у міністэрства былі перададзеныя ўсе неабходныя дакументы, а інфармацыя пра з’езд была размешчаная адразу ў некалькіх СМІ.

“Гэта відавочны ціск на сябраў Сацыяльна-хрысціянскага руху. Відавочны разлік уладаў на тое, што грамадзяне баяцца кантактаваць з уладамі, лічачы, што добрага ад іх не дачакаешся. І ў той час, калі праўладныя арганізацыі ўжо праз тыдзень атрымліваюць дакументы аб рэгістрацыі, нашым заснавальнікам рассылаюць “лісты шчасця” з патрабаваннямі распавесці ў дэталях, што было паўтара месяцы назад. Сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Менску прайшла, а ў краіне нічога не змянілася, абяцанні аб дэмакратызацыі так і засталіся абяцаннямі”, — адзначыла лідар СХР Вольга Кавалькова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства