Магілёў: суд за супрацу з беластоцкай "Нівай"

2017 2017-06-29T09:07:13+0300 2017-06-29T09:13:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lapcevich-uladzimir-magileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч

Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч

У судзе Ленінскага раёна г. Магілёва адбудзецца разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах магілёўскага журналіста Уладзіміра Лапцэвіча. Справу будзе разглядаць суддзя Літвінава. Пачатак працэсу ў 16-00.

 Па інфармацыі службы маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"  журналіста абвінавачваюць па ч. 2. арт. 22.9 КаАП за незаконны выраб прадукцыі СМІ.

Днямі Уладзімір Лапцэвіч атрымаў уведамленне з Ленінскага РАУС г. Магілёва аб тым, што справа аб адміністрацыйным правапарушэнні накіраваная ў суд. Такое хуткае прызначэнне даты разгляду справы журналіст звязвае з тым, што тэрмін адказнасці па аднаму з інкрымінуемых яму правапарушэнняў сыходзіць 30 чэрвеня.

Нагадаем, што супрацоўнікі Ленінскага РАУС Магілёва склалі на Уладзіміра Лапцэвіча 7 асобных пратаколаў за кожны матэрыял, які быў апублікаваны ў тыднёвіку беларусаў Польшчы “Ніва” за апошнія два месяцы.

Магілёўскія журналісты лічаць, што гэта адміністрацыйная справа — своеасаблівая помста Лапцэвічу за яго актыўную пазіцыю па прадухіленні парушэнняў заканадаўства ў адносінах да журналістаў з боку магілёўскіх чыноўнікаў і супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства