Справа супраць Вадзіма Левана закрытая

2017 2017-06-27T09:18:46+0300 2017-06-27T09:34:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/levon-vadzim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці Вадзім Леван

Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці Вадзім Леван

Справа за незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі, заведзеная на каардынатара Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці Вадзіма Левана яшчэ ў сакавіку, спыненая.

Па інфармацыі сайта pyx.by  міліцыя правяла вобшукі дома ў бацькоў каардынатара Руху «За Свабоду» у Гродзенскай вобласці Вадзіма Левана. Сілавікі канфіскавалі дакументы і затрымалі самога Левана. Пазней ён быў затрыманы на 7 гадзінаў і вызвалены позна ноччу, а таксама арыштаваны на 7 сутак. Раней абласны каардынатар заявіў пра ціск і запужванні з боку КДБ.

Па ягоных словах, ніякай экспертызы канфіскаванай прадукцыі ніхто не праводзіў (гэта былі старыя ўлёткі, плакаты і кнігі). «Згрузілі ўсё ў камеру ізалятара, паперы ўсе сталі вільготнымі», - дадаў Вадзім.

«Гэтую справу завялі на мяне, каб быў повад за нешта ўзяць, зацягнуць у міліцыю. А спынілі, бо няма чаго там расследваць: кнігі ды газеты старыя», - заключыў абласны каардынатар Руху.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства