viasna on patreon

Валантэрская служба "Вясны" вязе кіно ў Слуцк

2017 2017-06-21T15:05:40+0300 2017-06-21T15:19:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kinapragliad_sluck_be.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валантэрская Служба "Вясны" прапануе жыхарам і гасцям Слуцка паглядзець фільм "12 раз'юшаных мужчын" 22 чэрвеня ў 18.00 у кафэ "Калізей". 

Легендарная стужка, якая падымае праблему каштоўнасці чалавечага жыцця ў канцэпцыі практыкі смяротнага пакарання, як феномена ў сучасным свеце. У 2007 годзе гэты фільм быў унесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.

У сустрэчы прыме ўдзел эксперт па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі і ганаровы праваабаронца ПЦ "Вясна" Андрэй Палуда.

Мерапрыемства будзе ўяўляць сабой ня толькі прагляд фільма на вострую сацыяльную тэму, але і жывую дыскусію, а таксама, па ўстойлівай традыцыі, гарбата з прысмакамi.

Прыходзьце паглядзець, паслухаць і абмеркаваць!

Калі: 22 чэрвеня а 18:00.

Дзе: Слуцк, кафэ "Калізей".

Уваход вольны!

Далучайцеся да сустрэчаў ў ВКонтакте і ў facebook.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства