Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-06-20T11:38:45+0300 2017-10-25T14:25:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар эксперта”: За апошнія 20 гадоў у Беларусі назбіраўся асобны пласт матэрыялаў, якія маюць вялікую гістарычную каштоўнасць і патрабуюць пастаяннага даследвання. Гэта лісты беларускім палітычным зняволеным. У траўні Цэнтр даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі распачаў кампанію па стварэнні архіву лістоў палітвязняў. Каардынатарка праекту Паліна Сцепаненка распавядае, якія лісты цікаваць даследчыў і якія мерапрыемствы плануецца правесці ў межах праекту.

“Каментар”: Адлічаныя студэнты працягваюць змагацца за свае правы. Два беларускія студэнты, Юрась Лукашэвіч і Крысціян Шынкевіч, якія былі адлічаныя з ВНУ з-за сваёй грамадска-палітычнай дзейнасці, распавядаюць пра тое, чаму вырашылі судзіцца з адміністрацыямі сваіх універсітэтаў.

“Асоба”:  Праваабаронца Беларускага Хельсінкскага Камітэту Павел Левінаў. На мінулым тыдні ён выйшаў пасля 15 сутак арышту з Віцебскага ізалятара часовага ўтрымання. У красавіку Левінаў быў адміністрацыйна пакараны за ўдзел у  несанкцыянаваных грамадзянскіх акцыях 25 і 26 сакавіка ў Віцебску, нягледзячы на тое, што знаходзіўся там у якасці праваабаронцы і незалежнага назіральніка. Перад сваёй ізаляцыяй Павел Левінаў заявіў, што скарыстаецца дадзенай яму магчымасцю і правядзе маніторынг умоваў утрымання ў віцебскім ізалятары. Праваабаронца дзеліцца вынікамі свайго назірання.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта “Крама”.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2017-06-20_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства