Баранавіцкія актывісты звярнуліся ў КПЧ

2017 2017-06-19T09:18:32+0300 2017-06-19T09:24:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gundar-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Гундар. Фота Радыё Рацыя.

Уладзімір Гундар. Фота Радыё Рацыя.

15 чэрвеня 2017 года баранавіцкія актывісты “Руху за Свабоду” Ўладзімір Гундар і Юры Казакевіч звярнуліся у КПЧ са скаргай-паведамленнем на незаконныя дзеянні баранавіцкай міліцыі і суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, якія прыцягнулі іх да адміністратыўнай адказнасці па ч.3 арт. 23.34 КаАП за тое, што яны збіралі подпісы за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса нематэрыяльнай гістарычнай каштоўнасці.

Па інфармацыі "Берасцейскай Вясны", актывісты звярнуліся па дапамогу ў Баранавіцкае аддзяленне Праваабарончага Цэнтра “Вясна”. Праваабаронцы Сяргей Гоўша і Аляксандар Вайцешык аказалі неабходную юрыдычную дапамогу.

Гундар і Казакевіч у міліцыі і ў судзе даказвалі, што збор подпісаў не падпадае пад Закон “Аб масавых мерапрыемствах...” і супярэчыць міжнароднаму праву, таму не падавалі заяўкі на правядзенне масавага мерапрыемства. У сваёй скарзе апліканты падкрэслівалі, што міліцыя не адразу адрэагавала на іх дзеянні. Мінуў час і ў міліцыі на іх быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.

Зварот у Брэсцкі абласны суд, а таксама да старшыні тагож абласнога суда быў безвыніковы. Пастанова была “пакінута без зменаў, а скарга без задавальнення”.

Нязгодныя з пастановамі судоў першай і другой інстанцыі актывісты звярнуліся ў Камітэт па Правах Чалавека ў Жэневе. Актывісты перакананыя, што маюць рацыю, і вераць у перамогу.

Баранавіцкія праваабаронцы і надалей будуць аказваць ім неабходную дапамогу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства