“Законным і дэмакратычным” назваў закрыцьцё Цэнтру “Вясна” і некаторых іншых праваабарончых арганізацыяў міністр юстыцыі Галаванаў (Радыё Свабода).

2003 2003-12-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За апошнія паўгоду з ініцыятывы Мінюсту былі зьліквідаваныя больш за дзесяць недзяржаўных арганізацыяў дэмакратычнага кірунку, у тым ліку правабарончыя цэнтры. Міністар юстыцыі Віктар Галаванаў, які сустракаўся сёньня з журналістамі, лічыць, што гэтыя ліквідацыі адбываліся законна і нават дэмакратычна.

(Галаванаў: ) “Тых , хто парушае заканадаўства, мы закрываем дэмакратычным шляхам. Гэта значыць, падаем пазоўную заяву ў суд, і за судом апошняе слова”.

Нагадаю, сёлета ўвосень былі закрытыя праваабарончыя цэнтры “Прававая дапамога насельніцтву” і “Вясна”, грамадзкая арганізацыя “Рука дапамогі”, якая займалася дапамогай вязьням і змагалася за гуманізацыю сыстэмы пакараньня, пад пагрозай закрыцьця апынулася і няўрадавая арганізацыя “Незалежнае таварыства прававых дасьледаваньняў”, якую пастанавіў закрыць суд першай інстанцыі. Ці лічаць прадстаўнікі гэтых арганізацыяў, што зь імі абышліся законна, тым больш дэмакратычна? Кіраўнік цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі з гэтым нязгодны.

(Бяляцкі: ) “Што датычыць “Вясны”, то атрымліваецца, што нас закрылі за парушэньне, за якое нас ужо пакарала Міністэрства юстыцыі ў 2001 годзе. Тады нам вынесьлі папярэджаньне, і вось прайшло два гады — і нас зачыняюць менавіта на падставе таго парушэньня. Гэта проста сьмешна”, — лічыць кіраўнік закрытага праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Паводле праваабаронцаў, свавольства дзяржаўных чыноўнікаў магчымае найперш таму, што ўсё часцей беларускія судзьдзі арыентуюцца не на закон, а на загады выканаўчай ўлады. І доказам гэтага ёсьць практыка прызначэньня раённых судзьдзяў паводле абавязковай згоды кіраўніка раённай адміністрацыі, якая пазначаецца ў выглядзе адпаведнай рэзалюцыі вэртыкальніка на дакумэнтах кандыдата ў судзьдзі. Паводле праваабаронцаў, гэта ёсьць устойлівай практыкай. Міністар юстыцыі Віктар Галаванаў, аднак, гэтых зьвестак не пацьвердзіў.

(Галаванаў: ) “Гэта недакладна. Нікога паводле рэзалюцыі не прызначаюць. Менавіта каб судзьдзі не залежалі ад мясцовых уладаў, іх у Беларусі прызначае выключна прэзыдэнт краіны . А зь мясцовымі кіраўнікамі ёсьць толькі ўзгадненьне”.

Алег Гулак, выканаўчы дырэктар Беларускага Хэльсынскага камітэту, аднак лічыць, што менавіта гэтае ўзгадненьне і ёсьць праявай залежнасьці судзьдзі ад мясцовай улады. Паводле Алега Гулака, такое ўзгадненьне непрадугледжанае законам аб судах і робіцца дзеля таго, каб канчаткова зрабіць судзьдзяў паслухмянымі.

(Гулак: ) “Гэтая працэдура безумоўна парушае прынцып незалежнасьці судзьдзяў, бо які сэнс ісьці скардзіцца на мясцовага кіраўніка, калі ён дае згоду на прызначэньне судьдзі? І празь пяць гадоў, калі будзе вырашацца пажыцьцёвае прызначэньне судзьдзі, зноў спытаюць ягонай згоды”.

Алег Гулак заяўляе, што яму вядомыя выпадкі, калі кандыдатаў у судзьдзі не прызначалі ў выпадку нязгоды мясцовага вэртыкальніка. Паводле праваабаронцы, гэта красамоўна сьведчыць пра залежнасьць беларускіх судзьдзяў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international