Для каго напісаны закон? Апытанка

2017 2017-06-13T12:31:38+0300 2017-06-13T12:36:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/apytannie.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вынікі апытання, якое праводзіцца Грамадзянскай ініцыятывай "За справядлівы суд у Беларусі" пры падтрымцы Беларускага дакументацыйнага цэнтра, будуць улічаныя пры аналізе практыкі прымянення дзяржаўнымі чыноўнікамі Закона "Аб зваротах грамадзянаў”.

Анкета міні-апытання змешчаная на сайце Беларускага дакументацыйнага цэнтра. Грамадзянам прапануецца адказаць на некалькі пытанняў.

Які вопыт узаемадзеяння з дзяржаўнымі чыноўнікамі ў Вас?

Вы атрымліваеце адказы па сутнасці ці проста фармальныя адпіскі?

Ці вырашаюць Вашыя праблемы дзяржаўныя чыноўнікі?

Каму служыць Закон аб зваротах грамадзянаў? Грамадзянам ці чыноўнікам?

Вынікі апытання будуць прааналізаваныя і накіраваныя ў дзяржаўныя органы, паведамляюць ініцыятары і падкрэсліваюць: «Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам дамагчыся паважлівага стаўлення чыноўнікаў да законаў і грамадзянаў краіны!»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства