viasna on patreon

Выпускнікоў-2017 запрашаюць прыняць удзел у апытанні

2017 2017-06-08T13:03:34+0300 2017-06-08T13:29:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/manitoryng_razmerkavanne_be.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” сумесна з Братэрствам арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) і Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) запрашае выпускнікоў 2017 года не залежна ад формы навучання прыняць удзел у апытанні ў межах маніторынгу сітуацыі з размеркаваннем.

Як ўстановы адукацыі справіліся з «падвоеным» выпускам спецыялістаў? Ці хапіла ўсім выпускнікам гарантаванага першага месца працы? Ці не парушаліся пры гэтым правы выпускнікоў у працэсе размеркавання?

На падставе аналізу атрыманай інфармацыі і з улікам выяўленых праблемных кейсаў будзе падрыхтаваны справаздачу аб сітуацыі з размеркаваннем у 2017 годзе.

У апытанні могуць прыняць удзел выпускнікі і выпускніцы 2017 года любой формы навучання, запоўніўшы ананімную анкету (не зойме ў вас больш за 3 хвілін).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства