Акцыя салідарнасьці з акрэсьцінскімі вязьнямі.

2003 2003-12-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за 20 чалавек прыйшлі ўвечары 2 сьнежня да муроў спьецпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна ў Мінску, дзе адбываюць пакараньне тры ўдзельнікі акцыі 24 лістапада, ладжанай Маладым фронтам у цэнтры беларускай сталіцы. Маладафронтавец Зьміцер Дашкевіч і сябра Беларускай партыі Свабоды Васіль Парфянкоў атрымалі па 15 сутак адміністратыўнага арышту, а яшчэ адзін актывіст Маладога фронту Артур Фінкевіч мусіць правесьці за кратамі 30 (!) сутак. Удзельнікі акцыі салідарнасьці з акрэсьцінскімі вязьнямі прастаялі са сьвечкамі каля муроў спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка гадзіну.

Як заявіў лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец, акцыі салідарнасьці з Артурам Фінкевічам, Зьмітрам Дашкевічам і Васілём Парфянковым будуць працягвацца ля акрэсьцінскіх муроў штовечар да тае пары, пакуль апошні маладзён не пакіне гэты сумна вядомы засьценак. Зьміцер Дашкевіч і Васіль Парфянкоў мусяць выйсьці на волю прыкладна а 18-й гадзіне 9 сьнежня. Яшчэ празь некалькі дзён з-за кратаў выйдзе сядзелец-рэкардсмэн Артур Фінкевіч.
Паводле Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international