Юрыю Рубцову не далі палітычны прытулак у Нямеччыне

2017 2017-06-02T11:11:13+0300 2017-06-02T11:24:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou-0206.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юры Рубцоў. Фота svaboda.org

Юры Рубцоў. Фота svaboda.org

Палітэмігранту Юрыю Рубцову нямецкія ўлады адмовіліся даць палітычны прытулак, паведамляе Еўрарадыё. Пра гэта актывіст напісаў у сваім акаўнце на Фэйсбуку. У каментарах Рубцоў дадаў, што хутчэй за ўсё вернецца дадому.

Такім чынам. Сёння я атрымаў адказ ад урада Германіі. Я атрымаў адмову ў атрыманні палітычнага прытулку.

Юрий Рубцов

Рубцоў набыў вядомасць у Беларусі як "чалавек-майка": на акцыі пратэсту ён выходзіў у майках з разнастайнымі лозунгамі. Мабыць, самым вядомым стаў заклік "Лукашэнка, сыходзь!" За гэтую майку Рубцова затрымалі пасля Чарнобыльскага шляху 2014 года і асудзілі на паўтара года — за абразу суддзі.

Падчас адбыцця пакарання на так званай "хіміі" актывіст адмовіўся працаваць з-за нізкага заробку. Ён патрабаваў сярэдні заробак па краіне, які абвяшчалі ў дзяржаўных СМІ, — не менш за 500 долараў. За адмову ад працы на яго пачалі крымінальную справу па абвінавачанні ва ўхіленні ад адбыцця пакарання. За гэта ў траўні 2015-га Рубцова асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі. У жніўні 2015 года яго памілаваў Аляксандр Лукашэнка.

На пачатку 2016-га актывіст папрасіў прытулку ў Нямеччыне і з таго часу чакаў рашэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства