Фігуранта справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў Зьмітра Новіка перавялі ў СІЗА КДБ

2017 2017-06-01T09:07:44+0300 2017-06-01T09:12:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siza_kdb-belapan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак СІЗА КДБ. Фота: БелаПАН

Будынак СІЗА КДБ. Фота: БелаПАН

Зьмітра Новіка зноў перавялі ў СІЗА КДБ, паведаміла Радыё Свабода грамадзкая прадстаўніца сем’яў затрыманых у справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў  Ніна Шыдлоўская.

«Пра гэта расказала ягоная жонка. Таксама вядома, што заўтра будзе допыт. Гэта, на жаль, усё, што мы ведаем. Пра прычыны і што гэта значыць, на жаль, цяпер казаць цяжка. Магчыма, зьяўляюцца нейкія вынікі экспэртызы і справа пачала рухацца», — сказала  Ніна Шыдлоўская.

Дагэтуль Зьміцер Новік знаходзіўся ў СІЗА № 1 на Валадарскага.

Цяпер Зьмітру Новіку можна дасылаць лісты на адрас а/с 8, Галоўпаштамт, Менск.

Справа актывістаў «Белага легіёну», якая ў незалежных СМІ атрымала назву «справы патрыётаў», распачалася перад Днём Волі пасьля публічнай заявы Аляксандра Лукашэнкі пра затрыманьне баевікоў, якія трэніраваліся ў лясах пад Бабруйскам ды ў іншых месцах.

Усяго было арыштавана 35 чалавек. На гэты момант у ізалятарах КДБ і МУС утрымліваюцца 16 фігурантаў справы. Некаторым прад’явілі абвінавачаньні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, а былым актывістам «Белага легіёну» дадалі яшчэ і артыкул пра стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня.

Афіцыйных заяваў пра справу аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў сьледчыя органы не рабілі ад моманту арышту падазраваных. Тым часам праваабаронцы зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру з просьбай праверыць інфармацыю пра тое, што з затрыманых нібыта сілай выбіваюць патрэбныя паказаньні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства