Светлагорск: Выстава “Я і мае правы” запрашае

2017 2017-05-31T15:13:30+0300 2017-06-01T11:46:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svetlagorsk-baburyna-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Выстава "Я і мае правы" ў дзіцячай раённай бібліятэцы г. Светлагорска

Выстава "Я і мае правы" ў дзіцячай раённай бібліятэцы г. Светлагорска

Урачыстае адкрыццё выставы "Я і мае правы" адбылося 31 траўня ў дзіцячай раённай бібліятэцы г. Светлагорска.  Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня абароны правоў дзіцяці, які адзначаецца 1 чэрвеня. Арганізаваць незвычайную і цікавую выставу дапамаглі мясцовыя прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Маленькім наведвальнікам супрацоўніца бібліятэкі распавяла гісторыю правоў дзіцяці.

Выстава

Прадстаўніца ПЦ "Вясна" на прыкладзе цыклу выцінанак Вольгі Бабурынай "Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека", прапанавала праз мастацкія вобразы паглядзець на правы і іх значнасць у жыцці кожнага чалавека, якімі людзі надзеленыя ад свайго нараджэння.

На працягу месяца ў дзетак і дарослых жыхароў Светлагорска будзе магчымасць пабываць на выставе "Я і мае правы".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства