СІЗА №1 адмовілася ад кніг Саюза беларускіх пісьменнікаў

2017 2017-05-23T08:22:46+0300 2017-05-23T08:27:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siza-valadarka-kpby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
СІЗА-1 Мінска. Фота: Дзмітрый Ласько

СІЗА-1 Мінска. Фота: Дзмітрый Ласько

Напрыканцы красавіка грамадская арганізацыя, жадаючы перадаць шэраг кніг у турэмную бібліятэку, звярнулася да начальніка СІЗА №1 і КДБ Беларусі з адпаведнай прапановай.

Па інфармацыі прэс-службы ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", у лісце ад імя старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыса Пятровіча выказвалася жаданне ў межах "дабрачыннай дзейнасці па распаўсюдзе айчыннай кнігі, прапагандзе чытання на беларускай мове... перадаць у падарунак бібліятэцы шэраг кніг, сярод якіх будзе і класіка, і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў". Пасля гэтага змяшчалася просьба паведаміць працэдуру перадачы кніг, прычым арганізацыя забяспечвала іх дастаўку да следчага ізалятара.

 

19 траўня ў СБП паступіў ліст ад начальніка СІЗА №1 Вікенція Варыкаша, дзе паведамлялася, што "фонд бібліятэкі ўстановы ў поўнай меры забяспечаны кнігамі, у тым ліку на беларускай мове, і ў цяперашні час не адчувае патрэбу ў папаўненні".

Нагадаем, што ў лістах фігурантаў "справы патрыётаў", якія трапляюць у СМІ, не раз сустракаецца пажаданне мець больш кніг для чытання, у першую чаргу мастацкай літаратуры на беларускай мове.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства