viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч: Мы не выключаем таго, што “патрыётаў” катуюць у СІЗА

2017 2017-05-22T20:26:49+0300 2017-05-23T08:47:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-2016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

Заснавальнік "Белага легіёна"Сяргей Бульба і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч заяўляюць, што ў СІЗА катуюць затрыманых па “справе патрыётаў”.

Юрыст незарэгістраванага праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч у гутарцы з карэспандэнтам "Еўрарадыё" кажа, што пацвярджэнняў наконт катаванняў у іх няма: ніхто вызваленых фігурантаў справы пра гэта публічна не заявіў. Тым не менш, кажа Стэфановіч, ігнараваць такія сігналы праваабаронцы не могуць: 22 траўня на імя Генпракурора было накіраванае патрабаванне правесці адпаведную праверку.

Валянцін Стэфановіч: “Мы разумеем, што пракуратура вельмі рэдка пацвярджае факты злоўжывання ў міліцыі, але  з нашага боку гэта — пэўная актуалізацыя, фіксацыя таго, што мы пачулі. І потым будзе цяжка казаць, што ніхто нікуды не звяртаўся і ніхто нікуды не скардзіўся. Пракуратура мае ўсе магчымасці паўнамоцтвы для праверкі гэтых фактаў, для выяўлення вінаватых і прыцягнення іх да адказнасці, вызначанай законам”.

Нагадаем, пра катаванні супраць фігурантаў справы “Белага легіёну” распавёў колішні лідар арганізацыі Сяргей Бульба (Чыслаў). Паводле Бульбы, у СІЗА КДБ затрыманых не толькі збіваюць, але і ўжываюць супраць іх псіхатропныя сродкі. А былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч заявіў, што ў ізалятары міліцыянты катавалі сябра Беларускага нацыянальнага кангрэсу Сяргея Кунцэвіча электратокам.

Цалкам паглядзець размову з Валянцінам Стэфановічам можна тут:

Валянцін Стэфановіч: Мы не выключаем таго, што “патрыётаў” катуюць у СІЗА

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства