На Змітра Паліенку ў калоніі начапілі «жоўтую бірку экстрэміста»

2017 2017-05-16T12:44:32+0300 2017-05-16T13:37:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palienka-belapan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Паліенка ў судзе. Фота belapan.com

Дзмітрый Паліенка ў судзе. Фота belapan.com

Сацыяльны актывіст Зміцер Паліенка, які адбывае пакаранне ў Бабруйскай папраўчай калоніі №2, даслаў ліст аднаму са сваіх сяброў, у якім распавёў, што на яго начапілі жоўтую «бірку экстрэміста».

Па інфармацыі тэлеканала Белсат, сябар, які атрымаў ліст пажадаў не называць сваё імя.

«Умовы тут нармальныя. Як кажуць: жыць можна. Спадзяюся, больш нікуды пераводзіць не будуць. У мяне ўсё добра. Ужо працую. Вырабляем рабочыя пальчаткі. Нядаўна паставілі на ўлік як экстрэміста. Зараз хаджу з жоўтай біркай», – піша Зміцер.

Ці азначае такая бірка асаблівае стаўленне з боку адміністрацыі да палітзняволенага?

«Мы шмат з кім перапісваемся, і да нас асабіста нічога не даходзіць. І мы зрабілі высновы, што, напэўна, нейкая карэспандэнцыя, у тым ліку ад нас, не даходзіць. Гэта можа сведчыць пра нейкае асаблівае стаўленне да чалавека, калі ёсць такая практыка чапляння бірак», – мяркуе грамадскі актывіст Вячаслаў Касінераў, які пакуль не дачакаўся лістоў ад Змітра Паліенкі, нягледзячы на тое, што сам яму пісаў.

Вячаслаў Касінераў называе такі выпадак чапляння бірак «цемрашальскім»:

«Гэта нешта накшталт канцлагеру Асвенцым, калі людзям сексуальных меншасцяў альбо габрэям вешалі цэтлікі на вопратку. І тут чалавек, які сядзіць за свае погляды, не звязаны ні з якімі сапраўднымі злачынствамі, на яго навесілі цэтлік».

На думку Касінерава, пазбаўленне зняволенага карэспандэнцыі можна ацэньваць як ціск:

«Магчыма, гэта першы з такіх ціскаў. Хацелася б верыць, што большага яны сабе не дазваляюць».

Цяпер паплечнікі Змітра Паліенкі прыкладаюць намаганні, каб да яго патрапіў адвакат і здабыў там на месцы інфармацыю. Сябры кладуць на рахунак Змітру грошы і высылаюць пасылкі, але не ведаюць, ці даходзяць яны да адрасата.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства