viasna on patreon

Кінапаказ у Слуцку 15 траўня ад Валанцёрскай службы "Вясны"

2017 2017-05-10T11:44:59+0300 2017-05-10T11:49:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maljunak-bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёрская служба "Вясны" запрашае жыхароў Слуцка на кінапрагляд фільма "Валадар Мух" 15 траўня.

Фільм, у пэўным сэнсе, унікальны: ён прапануе паглядзець на прыроду таго, чаму ў свеце так шмат канфліктаў, адкуль бярэцца злосць і зайздрасць, рэлігійнае і палітычнае шаленства, адкуль узяліся інквізіцыя і наогул чаму людзі так ліха знішчаюць адзін аднаго замест таго, каб сябраваць?

Гэты фільм - сімвалічнае апісанне маральнага разлажэння чалавецтва і грэхападзення, зрыў пакроваў з цёмных і брудных куткоў свядомасці, якія ёсць у кожнага.

Пасля прагляду гасцей будзе чакаць дыскусія і гарбата з печывам. Прыходзьце паглядзець, паслухаць і абмеркаваць!

Дзе: кафэ "Калізей", Слуцк.

Калі: 15 траўня а 18:00.

Уваход вольны! 

Сустрэча ў ВКонтакте і абвестка ў facebook.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства