viasna on patreon

Затрыманы праваабаронца Павел Левінаў знаходзіцца ў Віцебскай бальніцы

2017 2017-05-07T09:23:57+0300 2017-05-07T09:27:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/levinau-pavel-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў

Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта па Віцебскай вобласці Павел Левінаў, затрыманы вечарам 5 траўня ў вёсцы Нярэйша Сенненскага раёна ў доме свайго брата, знаходзіцца ў гарадской клінічнай бальніцы № 1 Віцебска. Пра гэта ён паведаміў БелаПАН па тэлефоне.

Левінава затрымалі для адбыцця адміністрацыйнага арышту. 17 красавіка суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Іна Грабоўская пастанавіла пакараць яго 15-сутачным арыштам за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях 25 і 26 сакавіка. Суд праходзіў завочна - Левінаў у гэты час знаходзіўся на лячэнні за межамі Беларусі. Спроба абскардзіць рашэнне раённага суда поспеху не прынесла: Віцебскі абласны суд пакінуў яго ў сіле.

Адразу пасля затрымання ў доме брата Левінава даставілі ў гарадскі пасёлак Багушэўск для складання пратаколу, а затым перавезлі ў віцебскі ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ).

Як распавёў праваабаронца, дзяжурны ІЧУ пацікавіўся станам яго здароўя, замест адказу Левінаў паказаў яму медыцынскія дакументы, якія носіць з сабой. Дзяжурны заявіў, што не можа прыняць затрыманага ў такім стане і выклікаў брыгаду хуткай дапамогі. Медыкі змералі у Левінава ціск, зрабілі кардыяграму і каля паловы на другую ночы даставілі яго ў бальніцу.

Па словах праваабаронцы, на 10 траўня яму прызначаная шпіталізацыя, а на наступны дзень - планавая хірургічная аперацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства