viasna on patreon

Палітвязень Міхаіл Жамчужны пераведзены ў калонію ў Ваўкавыску

2017 2017-05-03T11:52:44+0300 2017-05-03T15:35:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhamchuzny_sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Праваабаронца Таццяна Рэвяка атрымала ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага ліст без адваротнага адрасу, на канверце прастаўлены штэмпель “Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, СІЗА-6”. У лісце Міхаіл нічога не піша пра знаходжанне ў следчым ізалятары Баранавічаў, са зместу хутчэй вынікае, што ён знаходзіцца ў Жодзіне.

Ліст ад Жамчужнага не датаваны (чаго не было раней), але зразумела, што ён напісаны прыкладна ў дні, калі ў Барысаўскім раённым судзе разглядалася прадстаўленне адміністрацыі калоніі ў Навасадах, дзе да гэтага адбываў пакаранне палітвязень, аб пераводзе яго на турэмны рэжым утрымання. Нагадваем, 21 красавіка, справа была спыненая ў сувязі з тым, што адміністрацыя адклікала напярэдадні судовага паседжання сваё прадстаўленне.

Міхаіл Жамчужны піша: “18 красавіка сталыпіным завезлі на Жодзіна, 20 красавіка – у ІЧУ Барысава. 21 красавіка ў 10.00 факсам з суда прыйшло паведамленне, што ў 14.10 будзе слухацца яшчэ адна справа па ШЫЗА, апошняя, якую я абскарджваў. Гэта я да таго паведамляю, што суд цудоўна ведаў, што я знаходжуся ў ІЧУ, але не ўведаміў мяне пра прычыны адмены суда па 3-гадовым накіраванні на турэмны рэжым. Па ўсім відаць, яны самі не ведалі, што адбылося. За мной заехаў персанальны аўтазак, ні слова не кажучы, сабралі з рэчамі і завезлі ў Жодзіна замест суда. Я быў скрайне здзіўлены…

Па Жодзіне я яшчэ болей здзівіўся. Да мяне адміністрацыя ставілася так, нібыта я туды вярнуўся па асабістым распараджэнні Лукашэнкі. Хто мяне не ведаў, пыталіся: “Хто я такі?”, а хто ведаў: “Што здарылася?”. Дабіла мяне тое, што тут жа ўручылі сумку, якую я пакінуў на ВК-14 у Навасадах з рэчамі 50 кг вагой у надзеі, што вярнуся туды. Пра яе ведалі пару чалавек з ВК, і тое, што яе аператыўна даставілі ў Жодзіна, казала пра сур’ёзную прапрацоўку не зразумелай да гэтага часу працэдуры”.

Таццяна Рэвяка патэлефанавала ў калонію ў Навасадах, дзе ёй пацвердзілі, што Міхаіла Жамчужнага ў іх няма. Дзе зараз знаходзіцца палітвязень – невядома. Гэтае пытанне высвятляе адвакат.

Стала вядома, што Міхаіл Жамчужны знаходзіцца ў папраўчай калоніі №11 у Ваўкавыску. Прычына яго пераводу пакуль невядомая.


Заснавальнік “Платформ Інавэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, арт. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства