viasna on patreon

У Слоніме затрыманыя двое актывістаў Дапоўнена

2017 2017-05-01T11:01:00+0300 2017-05-01T17:44:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/masiuk-aes.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Масюк

Алесь Масюк

Як мінімум двое актывістаў затрыманыя ў Слоніме, дзе на 1 траўня планавалася акцыя супраць дэкрэта №3.

Гараджанаў запрашалі на плошчу Леніна, дзе ў 10:00 павінна была пачацца акцыя.

«З ранку з дому ў міліцыю забралі актывіста прафсаюза РЭП Міхаіла Сошку», — распавёў Алесь Масюк сайту Pyx.by.

Прадстаўнікі мясцовай дэмакратычнай кааліцыі прыйшлі на плошчу Леніна. Па словах Масюка, людзей там фактычна не было, болей міліцыі. Гэта было ў 9.30-9.40. Праз 10 хвілінаў было прынята рашэнне затрымаць і астатніх.

«Мяне забіраюць у міліцыю на размову», — паведаміў Алесь Масюк. Яму гэта патлумачылі патрэбу ў тым, што ўчора ён быў папярэджаны пра недапушчальнасць несанкцыяваных мерапрыемстваў (за акцыю 30 красавіка, якая не адбылася). Ён быў дастаўлены ў пастарунак і там азнаёмлены з пратаколам затрымання.

Абодвух пратрымалі ў Слонімскім РАУС тры гадзіны і адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства