Праваабаронца пра справу Касінерава: Мяккасць прысуду не мяняе яго рэпрэсіўнай сутнасці

2017 2017-04-27T19:19:00+0300 2017-04-27T19:22:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapielka2016a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

Суд аштрафаваў Вячаслава Касінерава на 115 рублёў. На фоне таго, што санкцыяй часткі 1 артыкула 339 КК, па якім асуджаны актывіст, прадугледжваецца пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў, прысуд можа падацца досыць мяккім. Аднак абранае пакаранне не мяняе рэпрэсіўнай сутнасці пераследу актывіста.

Прысуд, абвешчаны 27 красавіка суддзёй суда Маскоўскага раёна Аляксандрам Петрашам па выніках разгляду крымінальнай справы актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава (штраф у пяць базавых велічынь - 115 рублёў), з'явіўся нечакана мяккім. Тым больш, што дзяржаўны абвінаваўца ў працэсе прасіў для яго пакаранне ў выглядзе двух гадоў «хатняй хіміі». Але гэта, хутчэй сімвалічнае, пакаранне з'яўляецца крымінальнай ацэнкай правамерных дзеянняў Вячаслава Касінерава. На дадзены аспект звяртае ўвагу прадстаўнік "Вясны" Павел Сапелка, які ўдзельнічаў у падрыхтоўцы экспертнага заключэння па гэтай крымінальнай справе і ажыццяўляў маніторынг судовага працэсу.

«Сапраўды, на фоне папярэдніх дастаткова жорсткіх рэпрэсій у дачыненні да актывістаў грамадзянскай супольнасці гэтае пакаранне мяккае. І ўсё роўна гэта - рэпрэсія, звязаная з ажыццяўленнем актывістам свайго права, якое ахоўваецца Канстытуцыяй і міжнароднымі абавязальніцтвамі Беларусі», - кажа праваабаронца.

Сам Вячаслаў Касінераў у каментары журналістам назваў гэты прысуд «ланцугом», на якім яго збіраюцца трымаць улады.

«У прынцыпе, ніякіх асаблівых абмежаванняў - па перамяшчэнні, абранні месца жыхарства альбо роду дзейнасці і да таго падобнага - гэты прысуд на яго не накладае, але ў той жа час любое крымінальнае асуджэнне істотна звужае магчымасці любога чалавека», - адзначае на гэты конт Павел Сапелка.

З яго слоў, з вынясеннем прысуду ацэнка ПЦ "Вясна" адносна крымінальна-прававых наступстваў у справе Касінерава не змянілася.

Нагадаем, Вячаслава Касінерава судзілі па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) за праведзены ім 12 сакавіка 2017 г. каля будынку МУС перформанс, падчас якога ён накінуў пятлю на ўсталяваную там статую паліцэйскага-гарадавога, выказаўшы такім чынам свой пратэст супраць міліцэйскага самавольства і пераследу актывістаў анархісцкага руху за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства