Сёння распачаўся суд над Вячаславам Касінеравым

2017 2017-04-27T09:13:03+0300 2017-04-27T11:04:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kasinerau_v.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота са старонкі Вячаслава Касінерава ў Фэйсбуку

Фота са старонкі Вячаслава Касінерава ў Фэйсбуку

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 27 красавіка а 10-й гадзіне распачаўся працэс па крымінальнай справе актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава, якога пераследуюць за перформанс са статуяй паліцэйскага-гарадавога каля будынка МУС.

Разбіральніцтва па справе вядзе суддзя Аляксандр Петраш.

Прадстаўнікі ПЦ “Вясна” адсочваюць судовы працэс.

За тыдзень да суда, 21 красавіка, Вячаслаў Касінераў быў вызвалены з СІЗА-1 пад падпіску аб нявыездзе, чаго патрабавалі прадстаўнікі праваабарончай супольнасці краіны, якія разглядалі заключэнне актывіста пад варту як непрапарцыйную меру стрымання і кваліфікавалі яго як палітычнага зняволенага.

Узбуджэнне крымінальнай справы супраць Вячаслава Касінерава праваабаронцы лічаць непрапарцыйна жорсткай рэакцыяй уладаў на яго ўчынак, выкліканай толькі тым фактам, што статуя паліцэйскага-гарадавога была ўсталяваная з удзелам кіраўніцтва МУС падчас святочных мерапрыемстваў з нагоды 100-годдзя міліцыі. Гэты пераслед, як і папярэдні, у жніўні 2015 г., абумоўлены актыўнасцю Касінерава ў анархісцкім руху, а таксама помстай органаў міліцыі.

Нагадаем, Вячаславу Касінераву прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) за праведзены ім 12 сакавіка 2017 г. каля будынку МУС перформанс, падчас якога ён накінуў пятлю на ўсталяваную там статую паліцэйскага-гарадавога, выказаўшы такім чынам свой пратэст супраць міліцэйскага самавольства і пераследу актывістаў анархісцкага руху за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства