Леаніду Кулакову, які выйшаў на волю, перадалі новыя позвы і вестку пра канфіскацыю аўтамабіля Фота Дапоўнена

2017 2017-04-19T14:57:37+0300 2017-04-19T16:05:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kulaklou-akrescina-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў пасля 25 сутак арышту выйшаў на волю.

Леанід Кулакоў пасля 25 сутак арышту выйшаў на волю.

Пасля 25 сутак арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на волю выйшаў актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў.

Яго сустракалі палітыкі, грамадскія актывісты і сябры. Адразу пасля вітальных слоў Кулакову сябры перадалі новыя позвы і сумную навіну пра канфіскацыю ягонага аўтамабіля. Ужо праз 2 дні актывіста чакае чарговы суд.

 Леанід Кулакоў пасля 25 сутак арышту выйшаў на волю.

Леанід Кулакоў пасля 25 сутак арышту выйшаў на волю.

Леанід Кулакоў не шкадуе пра сваё затрыманне і арышт:

"У той дзень, 25 сакавіка, я мусіў быць разам з усімі, побач з іншымі, хто адзначае Дзень Волі, са сваім народам".

Леанід Кулакоў коратка распавёў журналістам пра суд і ўмовы ўтрымання ў ЦІПе:

"Не было ані асадак, ні алоўка, ні паперы. Напісаць нічога не мог, нават скаргу на судовую пастанову. Таксама мне не перадалі ніводнага ліста альбо паштоўкі з волі.

Харчаванне было здавальняючае, але я амаль нічога не еў, толькі кашу, альбо бульбяное пюрэ, астатняе аддаваў сукамернікам. Таксама дзяліўся з імі цыгарэтамі.

За 25 сутак я пабываў у чатырох камерах, звычайна па 5-6 чалавек?, пры гэтым на прагулкі выводзілі вельмі рэдка".

27 сакавіка ў судзе Савецкага раёна адбыўся разгляд справы грамадскага актывіста Леаніда Кулакова, які быў затрыманы 25 сакавіка і абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Суддзя Марыя Фёдарава пакарала яго найбольшым арыштам - 25 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства