viasna on patreon

Суды над актывістамі АГП Дзмітрыем Кавалгіным і Ганнай Красулінай перанесены

2017 2017-04-19T09:09:16+0300 2017-04-19T10:44:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akrescina-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітыкі разгарнулі сцяг ля Акрэсціна. Фота "Наша Ніва".

Палітыкі разгарнулі сцяг ля Акрэсціна. Фота "Наша Ніва".

У сераду 19 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска пройдуць адміністрацыйныя працэсы над намеснікам старшыні Мінскай гарадской арганізацыі АГП Дзмітрыем Кавалгіным і прэс-сакратаром АГП Ганнай Красулінай. Па інфармацыі прэс-службы АГП, ім ставіцца ў віну ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.3 арт. 23.34 КоАП).

Паводле інфармацыі прэс-службы АГП, на самой справе ніякага масавага мерапрыемства не было. Гэта была сустрэча з Акрэсціна тых, хто трапіў на суткі ў "Дзень волі" 25 сакавіка. Яна адрознівалася тым, што каля брамы турмы адначасова апынулася шмат прадстаўнікоў розных дэмакратычных партый і арганізацый, кожны прыйшоў сустракаць сваіх. У працэсе сустрэчы разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сцяг.

Самае смешнае, што Дзмітрый Кавалгін ў прынцыпе ні ў якім масавым мерапрыемстве не мог удзельнічаць. Дзмітрый апынуўся там не па сваёй волі - ён выходзіў з ЦІПа (Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў), дзе адседзеў 5 сутак.

Прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна так пракаментавала абвінавачванне:

«Ні ў якім масавым мерапрыемстве я не ўдзельнічала. Яго не было. Я апынулася ў гэтым месцы, бо прыйшла сустракаць калегу па партыі Зміцера Кавалгіна. Сцяг сапраўды разгортвала. Мне вельмі падабаецца нацыянальны сімвал суверэннай Беларусі, яго выгляд заўсёды падымае мне настрой. Забаронена? Хто сказаў, што забаронена? Пакажыце дакумент, дзе гэта напісана. Бел-чырвона-белы сцяг - гэта зарэгістраваная сімволіка, гэта афіцыйны дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з 1991 па 1995 гады».

Суды над актывістамі перанесеныя на 21 красавіка, паколькі на судовае паседжанне не з’явіліся сведкі абвінавачвання, супрацоўнікі міліцыі, якія складалі пратаколы правапарушэнняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства