viasna on patreon

Зміцера Паліенку накіравалі ў бабруйскую калонію. Падтрымайце палітвязня!

2017 2017-04-18T12:27:26+0300 2017-04-18T14:57:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka-belapan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Паліенка ў судзе. Фота belapan.com

Дзмітрый Паліенка ў судзе. Фота belapan.com

Сацыяльнаму актывісту Зміцеру Паліенку, які мусіць адбыць паўтары гады прысуджанага тэрміну ў сувязі з адменай адтэрміноўкі пакарання, у якасці месца зняволення прызначылі папраўчую калонію №2 у Бабруйску, у якой адбываў пакаранне не адзін палітычны вязень.

Пра гэта ПЦ “Вясна” стала вядома 18 красавіка.

Сярод тых, хто ў папярэднія гады ў ПК-2 адбываў тэрміны паводле палітычна матываваных прысудаў, былі фігурант “справы 14-ці” Андрэй Кім, вязні  Плошчы-2010 Зміцер Дрозд і Андрэй Пратасеня, кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі. Таксама ў гэтай калоніі на ўзмоцненым рэжыме адбываў пакаранне па першай крымінальнай справе, а затым і па другой (да пераводу на турэмны рэжым) Андрэй Бандарэнка.  

Зміцер Паліенка, паводле існуючых працэдураў, пасля прыбыцця ў калонію мусіў быць змешчаны ў так званы “каранцін” – закрыты атрад, у якім новыя вязні знаходзяцца два тыдні – за гэты час яны праходзяць медабследванне, а адміністрацыя вывучае іх справы і прыглядаецца да іх саміх, афармляе ўліковыя дакументы, пасля чаго размяркоўвае па атрадах.

ПЦ “Вясна” заклікае да падтрымкі палітычнага вязня. Дасылайце яму лісты салідарнасці на адрас:

Зміцеру Паліенку
ПК-2, у каранцін,
вул. Сікорскага, 1, г. Бабруйск,
Магілёўская вобласць, 213800

Нагадаем, 7 красавіка 2017 года суд Заводскага раёна г. Мінска адмяніў адтэрміноўку выканання пакарання, прысуджанага актывісту судом Цэнтральнага раёна ў кастрычніку 2016 года. Нагодай для крымінальнага пераследу стаў удзел Паліенкі ў мірнай акцыі - велапрабегу “Крытычная маса”, які адбываўся 29 красавіка мінулага года і быў гвалтоўна спынены міліцыяй. Такім чынам, з улікам часу ўтрымання пад вартай да суду ў 2016 годзе, актывіст мусіць адбыць паўтары гады зняволення. Праваабарончая супольнасць Беларусі прыйшла да высновы, што асуджэнне Зміцера Паліенкі непасрэдна сталася вынікам рэалізацыі ім свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання, і кваліфікуе сацыяльнага актывіста як палітычнага зняволенага, патрабуючы ад уладаў яго неадкладнага вызвалення. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства