viasna on patreon

Вызвалены лідар "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч

2017 2017-04-15T18:30:00+0300 2017-04-17T15:34:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkievich-2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 красавіка лідар "Маладога фронту" (арганізацыя не зарэгістраваная ў Беларусі) Зміцер Дашкевіч, затрыманы 22 сакавіка, вызвалены са следчага ізалятару.

Падчас прамой трансляцыі "Радыё Свабода" Зміцер Дашкевіч распавёў акалічнасці свайго вызвалення.

Паводле слоў актывіста, з СІЗА № 1 яго сёння даставілі ў КДБ і пасля допыту адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Цяпер ён знаходзіцца ў статусе абвінавачванага па артыкуле Крымінальнага кодэкса аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

Дашкевічу патлумачылі, што ён затрыманы за ўдзел у дзейнасці стваранага ваенна-патрыятычнага аб`яднання "Ваяр".

Зміцер Дашкевіч і актывіст "Маладога фронту" Арцём Леўчанка былі затрыманыя 22 сакавіка ў кватэры пісьменніка Уладзіміра Арлова, дзе яны ўстанаўлівалі кухонны гарнітур. Першапачаткова паведамлялася, што Дашкевіч змешчаны ў СІЗА КДБ.

Затрыманні пачаліся пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі аб "баевіках, якія рыхтуюць правакацыю са зброяй", нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства