viasna on patreon

Прызначана дата суда па справе Вячаслава Касінерава

2017 2017-04-13T15:39:33+0300 2017-04-13T18:37:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/petrash.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праз два тыдні ў судзе Маскоўскага раёна Мінска распачнецца разгляд крымінальнай справы актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава, якога пераследуюць за перфоманс са статуяй паліцэйскага-гарадавога каля будынка МУС.

Суддзя суда Маскоўскага раёна Аляксандр Петраш. Фота: gazetaby.com
Суддзя суда Маскоўскага раёна Аляксандр Петраш. Фота: Сяргей Балай

Разбіральніцтва па справе актывіста, якое распачнецца а 10-й гадзіне 27 красавіка, будзе весці  суддзя Аляксандр Петраш, які ўжо “засвяціўся” ў нядаўніх адміністратыўных працэсах па справах затрыманых падчас мірнай акцыі ў Дзень Волі.

Да суда Вячаслаў Касінераў утрымліваецца пад вартай у СІЗА №1 ГУУС Мінгарвыканкама, паколькі 6 красавіка суд Маскоўскага раёна Мінска, разгледзеўшы ў закрытым рэжыме скаргу актывіста на прызначаную меру стрымання, адмовіўся яго вызваліць пад падпіску аб нявыездзе.

Тым часам праваабарончая супольнасць Беларусі заявіла, што расцэньвае крымінальны пераслед Касінерава як непрапарцыйна жорсткую рэакцыю ўладаў на яго ўчынак, абумоўленую помстай органаў міліцыі. Заключэнне пад варту і магчымае далейшае пазбаўленне волі праваабаронцы лічаць празмернымі і скіраванымі на ізаляцыю актывіста з мэтай спынення ягонай публічнай дзейнасці. 5 красавіка праваабарончыя арганізацыі выступілі з заявай аб прызнанні Вячаслава Касінерава палітычным зняволеным і патрабуюць ад уладаў Беларусі спынення крымінальнага пераследу і яго неадкладнага вызвалення.

Нагадаем, Вячаславу Касінераву прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) за праведзены ім 12 сакавіка 2017 г. каля будынку МУС перформанс, падчас якога ён накінуў пятлю на ўсталяваную там статую паліцэйскага-гарадавога, выказаўшы такім чынам свой пратэст супраць міліцэйскага самавольства і пераследу актывістаў анархісцкага руху за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства